Міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці ўводзяцца ў Беларусі з 1 ліпеня. Гэта прадугледжана [1] пастановай Савета Міністраў ад 25 мая 2020 года № 308, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
З 1 ліпеня ў Беларусі ўводзяцца ў дзеянне ў якасці тэхнічных нарматыўных прававых актаў міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці і Кодэкс этыкі прафесійных бухгалтараў, якія прымаюцца Міжнароднай федэрацыяй бухгалтараў.
У сістэму міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці ўваходзяць міжнародныя стандарты аўдыту; аглядных праверак; заданняў, якія забяспечваюць упэўненасць; звязаных з аўдытам паслуг; кантролю якасці; міжнародныя справаздачы аб практыцы аўдыту.
Міжнародныя стандарты аўдытарскай дзейнасці будуць з’яўляцца абавязковымі для выканання пры правядзенні аўдыту гадавой фінансавай справаздачнасці суб’ектаў гаспадарання, складзенай у адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці.
Увядзенне ў Беларусі міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці і Кодэкса этыкі прафесійных бухгалтараў будзе садзейнічаць павышэнню якасці аўдытарскіх паслуг, пашырэнню ўдзелу краіны ў міжнароднай і рэгіянальнай кааперацыі ў галіне аўдыту.
Спасылкі
[1] http://pravo.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/ab-audytarskay-dzeynasci