31 мая ў міліцыю Жодзіна паступіла паведамленне аб выяўленні непадалёк ад гарадскіх могілак паблізу звалкі цела жанчыны з колата-рэзанымі ранамі. Пра гэта паведамляе СК [1].
Высветлена, што гэта была 47-гадовая жыхарка Жодзіна.
Заведзена крымінальная справа па п.6 ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікамі міліцыі затрыманыя 54-гадовы мужчына і яго 50-гадовы брат. Яны з'яўляюцца жыхарамі Жодзіна.
Ідзе расследаванне.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhodzina
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva