Хрэсны ход збярэ 5 чэрвеня паломнікаў ля сцен Сафійскага сабора ў дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.
Удзельнікі хроснага ходу пасля Боскай літургіі пройдуць ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігійнага жаночага манастыра. Важнымі кропкамі на шляху руху паломнікаў традыцыйна стануць помнікі Еўфрасінні Полацкай і Мікалаю Цудатворцу, у якіх адбудуцца малебны з ускладаннем кветак.
Памяці святой прысвечаны шэраг духоўна-асветніцкіх праектаў, анлайн-марафоны, відэамарафоны, літаратурныя фэсты і тэматычныя мерапрыемствы, якія запланаваны ў гэты дзень ва ўстановах адукацыі і культуры Полацка.
«Штогод святочныя падзеі, прымеркаваныя да гэтай даты, збіраюць велізарную колькасць вернікаў і паломнікаў з усіх куткоў Беларусі. У гэтым годзе з улікам эпідабстаноўкі ўдзельнікаў свята чакаецца ў разы менш. Пры гэтым усе вочныя мерапрыемствы будуць праходзіць на свежым паветры з захаваннем устаноўленых санітарна-эпідэміялагічных нормаў», — падкрэслілі ў прэс-службе.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/polack
[3] https://zviazda.by/be/tags/hresny-hod