У Кітаі гэты рынак павялічыўся на 13,5 працэнта.
Аб’ём рынку электроннага кантэнту для чытання вырас да 28,88 мільярда юаняў (каля 4,13 млрд. долараў), што азначае рост у гадавым вылічэнні на 13,5 працэнта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Белая кніга, выпушчаная Кітайскай асацыяцыяй аўдыё, відэа і лічбавага выдання, была заснавана на апытанні больш чым 20 найбуйнейшых пастаўшчыкоў электроннага кантэнту і даследаванні карпаратыўнай індустрыі, дапоўненым даследаваннем больш чым 91600 чытацкіх звычак рэспандэнтаў, праведзеным у 209 гарадах Кітая. Маладыя людзі складаюць большую частку ад усіх чытачоў электроннага кантэнту, а тыя, хто ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, найбольш ахвотна плацяць за сваё чытанне электроннага кантэнту.
Група аўтараў кантэнту для лічбавага чытання таксама расце, дасягнуўшы 9,29 мільёна ў 2019 годзе. Развіццё тэхналогій дазволіла лічбаваму кантэнту прывабліваць чытачоў з дапамогай вялікай колькасці каналаў, дапамагаючы распаўсюджванню і маркетынгу папулярных прадуктаў, адзначаецца ў белай кнізе.</p>
Прэв’ю: lapplebi.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya