Вечарам 28 мая мясцовы жыхар пры правядзенні земляных работ у двары ўласнага дома выявіў шкілетаваные парэшткі чалавека, загорнутыя ў палімерны пакет. Пра гэта паведамілі [1] ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Для правядзення неадкладных следчых дзеянняў на месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Па папярэдніх дадзеных, знойдзеныя парэшткі належаць жанчыне, даўнасць пахавання складае некалькі гадоў.
Па дадзеным факце Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса.
Следчыя прызначылі комплекс даследаванняў з мэтай ўстанаўлення прыналежнасці выяўленых касцяных парэштак, іх даўнасці і іншых абставінаў смерці. Устанаўліваюцца асобы, якія раней жылі ў доме і валодалі дадзеных зямельным участкам.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkilet
[4] https://zviazda.by/be/tags/pareshtki-chalaveka