Сусветны банк выдзеліў Беларусі на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй 90 млн еўра. Дакументы бакі падпісалі анлайн, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Ад беларускага боку подпіс у дакументах паставіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Сродкі пойдуць на абсталяванне для рэанімацыйных аддзяленняў, закупку сродкаў абароны і інфармаванне беларускіх грамадзян, растлумачылі ў прэс-службе ведамства.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus