Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер, піша [1] БЕЛТА.
«Кваліфікаваную медыцынскую дапамогу павінны атрымліваць людзі з любымі захворваннямі. Вядома, зараз ва ўсіх на слыху COVID-19, але мы не можам засяроджвацца толькi на адной хваробе. У Мінску тыя аддзялення, якія былі ператвораны для лячэння хворых COVID-19, цяпер вяртаюцца да працы ў нармальным рэжыме, да выканання сваіх функцыянальных абавязкаў. Сёння я тут, каб праверыць, як выконваецца гэта даручэнне Прэзідэнта і наколькі дыспансер гатовы да прыёму пацыентаў», — адзначыла падчас наведвання Наталля Качанава.
У Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры для хворых COVID-19 былі ператвораны два аддзяленні. 4-ы хірургічны корпус дыспансэра з 22 мая спыніў сваю дзейнасць як інфекцыйны. Тут ужо аперуюць анкалагічных пацыентаў. Радыелагічны корпус павінен аднавіць працу з 1 чэрвеня. «Анкалогія — адно з сур’ёзных захворванняў. Хворыя маюць патрэбу ў дапамозе, і адкладаць яе аказанне нельга, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. — У дыспансэр прыязджаюць людзі з розных рэгіёнаў нашай краіны. Перад медпрацаўнікамі стаіць вельмі важная задача».
Калектыў дыспансэра пачаў працаваць з пацыентамі, інфіцыраванымі COVID-19, з 31 сакавіка. На працягу некалькіх тыдняў прымаў кантакты першага ўзроўню. Затым пасля невялікага перапынку сталі паступаць пацыенты з пнеўманіямі. На час працы дыспансера як інфекцыйнага пацыенты анкалагічнага профілю былі перанакіраваныя ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава.
Прэв’ю: elorda.info
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/kochanova-posetila-minskij-onkodispanser-392934-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/ankalogiya