Да міжнароднага Дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў [1] статыстыку.
У ёй знаходзяцца дадзеныя пра колькасць дзяцей, які пражывалі ў Беларусі па стане на 2019 год, іх пол, удзельную вагу дзяцей па чарговасці нараджэння, суб’ектыўнае меркаванне бацькоў аб стане здароўя сваіх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і іншае.
Згодна статыстыцы, у 2019 годзе пражывалі 1868,6 тыс дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. З іх у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу жылі 79,3 % чалавек, а 20,7 % — у сельскіх населеных пунктах.
Штогод у Беларусі хлопчыкаў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. У 2019 годзе з’явіліся на свет 45,2 тыс. хлопчыкаў, 42,4 тыс. дзяўчынак. Большая частка ўсіх нараджэнняў звязана з нараджэннем другога, трэцяга і наступных дзяцей. У мінулым годзе ў 1056 жанчын нарадзіліся двайняты, а ў 14 жанчын — трайняты.
Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі (па інфармацыі Міністэрства юстыцыі) з’яўляліся Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей. У топ-5 жаночых увайшлі імёны Сафія, Ганна, Марыя, Ксенія і Анастасія.
Больш падрабязна можна прачытаць [1] на сайце Белстата.
Спасылкі
[1] https://www.belstat.gov.by/o-belstate_2/novosti-i-meropriyatiya/novosti/statisticheskiy_obzor_k_mezhdunarodnomu_dnyu_zashchity_detey-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belstat
[3] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci