Графік адключэнняў гарачай вады ў Мінску ў чэрвені апублікаваны на сайце [1] «Мінскэнерга».
Для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў асенне-зімовы перыяд вясной і летам праводзяць іх выпрабаванні і рамонт. У час выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправодаў. Пры выяўленні цечы вады або лунання з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах 298-27-27, 298-27-37, дыспетчару ЦДС РУП «Мінскэнерга» па тэлефоне 227-35-24 або ў бліжэйшыя КУП «ЖЭУ».
Час спынення падачы гарачай вады максімальна скарочаны. Пры паспяховых выпрабаваннях трубаправодаў і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць дадатковых рамонтна-аднаўленчых работ, яно не будзе перавышаць 14 сутак. Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння можна атрымаць у ЖЭУ раёнаў.
Спасылкі
[1] https://minskenergo.by/news/s-1-iyunya-2020-goda-dlya-podgotovki-teplovyh-setej-goroda-minska-k-rabote-v-zimnih-usloviyah-filialom-minskie-teplovye-seti-rup-minskenergo-budet-otklyucheno-goryachee-vodosnabzhenie/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grafik-adklyuchennya-garachay-vady
[3] https://zviazda.by/be/tags/minskenerga
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk