У сталіцы вызначыліся, як пазначаць месцы для паркоўкі велашэрынгу. Пра гэта інфармуе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна» [1].
Вось як яны будуць выглядаць.
Гараджанам прапануюць прагаласаваць за або супраць такога рашэння. Зрабіць гэта можна ў канале [2].
Нагадаем, на мінулым тыдні аператару велашэрынгу прапанавалі вызначыць канкрэтныя месцы, дзе карыстальнікі змогуць пакідаць пракатныя ровары. Гэта трэба для таго, каб байкі не валяліся па ўсім горадзе.
Спасылкі
[1] https://t.me/minskiygorispolkom
[2] https://t.me/minskiygorispolkom/190
[3] https://zviazda.by/be/tags/bayksheryng