Беларусь не мае запазычанасці перад РФ за газ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
«Разлікі за прыродны газ, які пастаўляецца, ажыццяўляюцца беларускімі газазабяспечваючымі арганізацыямі з ААТ „Газпром трансгаз Беларусь“ у адпаведнасці з заключанымі дамовамі» — паведамілі ў прэс-службе.
У Міністэрстве адзначылі, што ў цяперашні час паміж суб’ектамі гаспадарання маюцца разыходжанні па вызначэнні кошту прыроднага газу, які пастаўляецца, з улікам яго каларыйнасці.
«Урэгуляванне ўзніклых пытанняў знаходзіцца ў кампетэнцыі гаспадарчых суб’ектаў», — дадалі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Прэв’ю: versiya.info
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gaz
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zapazychanasci