У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла з друку аповесць для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту: «Мары спраўджваюцца, або Касмічныя прыгоды Тёмы і SOULарика» Святланы Быкавай.
Казачна-фантастычная аповесць «Мары спраўджваюцца, або Касмічныя прыгоды Цёмы і SOULарыка» — гэта гісторыі пра сяброўства прыкаванага да інваліднага вазка дванаццацігадовага хлопчыка Цімафея і яго сябра месяцовага зайчыка SOULарыка.
Падарожнічаючы па космасе, сябры спазнаюць шмат новага, у тым ліку і пра тое, што можна жыць без войнаў і гвалту, вучацца любові да ўсяго жывога, сяброўству і ўзаемадапамозе.
Праз незвычайныя сітуацыі, апісаныя на старонках аповесці, аўтар адкрывае юнаму чытачу сілу думкі і жадання, стараецца выхаваць у ім настойлівасць у дасягненні вызначанай мэты і ўпэўненасць у сваіх сілах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzeci