У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга дзіцячай пісьменніцы Таццяны Дамаронак «Вясёлка над лесам».
У кнізе сабраны вясёлыя і пазнавальныя казкі пра жыццё лесу, яго насельнікаў — птушак і звяроў, казурак і раслін.
Жыццё ў лесе змяняецца ў залежнасці ад пары года. Казкі дапамогуць дзецям лепш зразумець, які лес увесну, улетку, увосень, узімку. А героі казак пакажуць прыклады добрага і чулага стаўлення да сяброў, любові да блізкіх людзей, павагі да сваёй Радзімы, навучаць быць спагадлівымі да чужой бяды, уменню карыстацца багаццямі нашага лесу і берагчы яго.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazki
[4] https://zviazda.by/be/tags/les
[5] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda-2