Пастановай Міністэрства адукацыі вызначаны пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх (уладальнікі дыпломаў I, II і III ступені) маюць права на залічэнне без уступных выпрабаванняў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў бягучым годзе.
У пералік увайшлі 11 міжнародных алімпіяд: 61-я міжнародная матэматычная алімпіяда (Расія), 54-я міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі (Венгрыя), 51-я міжнародная хімічная алімпіяда (Турцыя), 51-я міжнародная фізічная алімпіяда (Літва), 32-я міжнародная алімпіяда па інфарматыцы (Сінгапур), 31-я міжнародная біялагічная алімпіяда (Японія), 17-я міжнародная геаграфічная алімпіяда (Турцыя), 9-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат (Нідэрланды), 16-я міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы (Казахстан), 14-я міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы (Калумбія), Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» (2019 год, Расія).
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnyya-alimpiyady
[2] https://zviazda.by/be/tags/vnu