Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў правільнасць прынятага ў Беларусі рашэння не спыняць у цяперашняй сітуацыі вытворчасці. Аб гэтым ён заявіў сёння падчас наведвання [1] Мінскага трактарнага завода, паведамляе БЕЛТА.
«На багатым Захадзе ўжо дзікае беспрацоўе, людзі каструлямі барабаняць. Дзякуй богу, што мы гэтага пазбеглі, не закрыліся», — сказаў беларускі лідар.
Было адзначана, што ў цяперашні час МТЗ працуе ўстойліва, ёсць нават вакансіі.
«Тое, што я казаў. Нам не трэба спяшацца, з верталёта грошы раскідваць. Ёсць працоўныя месцы», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200529/1590738516-prezident-aznayomicca-z-pracesam-zborki-i-gatovay-pradukcyyay-na-mtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/mtz