Арганізавалі яе дзве аптэчныя сеткі ADEL і «Добрыя лекi». Замовіць на дом можна любыя безрэцэптурныя лекі і тавары, а таксама сродкі гігіены і дыетычнае харчаванне.
Заказы афармляюцца на сайце сеткі аптэк ADEL. Дастаўка не распаўсюджваецца на псіхатропныя, наркатычныя, моцнадзейныя рэчывы, біялагічна-актыўныя дабаўкі і лекі, якія патрабуюць захавання тэмпературнага рэжыму пры транспарціроўцы.
Геаграфія дастаўкі ахоплівае ўвесь Брэст і яго ўскраіны. Мінімальная сума заказу — 30 рублёў, яшчэ 3 рублі каштуе праца курьера. Дастаўка працуе па схеме «сёння на заўтра» з панядзелка па суботу. Пазней, калі сэрвіс выйдзе на поўную магутнасць, заказы будуць развозіць без выхадных.
Пры заказе можна выбраць дастаўку да кватэры або самавываз з бліжэйшай аптэкі. У першым выпадку аплаціць куплю пакуль можна толькі наяўнымі. Пры самавывазе плата за сэрвіс не спаганяецца.
Дастаўка лекаў стала часткай прэзідэнцкага пакета мер па падтрымцы эканомікі і сацыяльнай сферы. Гандляваць прэпаратамі па-за аптэкамі дазволена да 1 ліпеня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/leki