ВУП Расіі ў красавіку знізіўся на 12% у гадавым выражэнні. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Карціна дзелавой актыўнасці за красавік 2020 года», які падрыхтавала Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі, інфармуе РБК. [1]
Па ацэнцы ведамства, у сакавіку ВУП Расіі вырас на 0,8% год да года, у першым квартале - на 1,6% год да года, а ў красавіку знізіўся на 12% у гадавым выражэнні.
Зніжэнню ВУП у красавіку паспрыяла ўвядзенне ў Расіі з 30 сакавіка рэжыму непрацоўных дзён на ўсёй тэрыторыі краіны ў рамках барацьбы з каранавірусам, а таксама захаванне негатыўнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры і каранцінных мер у дзяржавах - гандлёвых партнёрах Расіі.
Прэв'ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/economics/29/05/2020/5ed04d989a794711b514e429?from=from_main
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya