Беларусь падоўжыла забарону на вываз медыцынскіх тавараў да 1 ліпеня 2020 года. Адпаведную пастанову Савета Міністраў ад 28 мая 2020 года №319 афіцыйна апублікавалі [1] сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней забарона была ўсталявана да 1 чэрвеня, зараз яна падоўжана на месяц.
Выключэнне складаюць тавары, на вываз якіх выдадзены дазвол Міністэрства аховы здароўя з указаннем звестак аб наменклатуры, колькасці, кошце такіх тавараў, а таксама аб арганізацыі, якая іх вывозіць. Гэта могуць быць медыцынскія маскі, халаты, камплекты ахоўнага адзення для ўрачоў, апаратура для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання (за выключэннем апаратуры, якая выкарыстоўваецца выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі).
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання
Спасылкі
[1] http://pravo.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/medycynskiya-tavary