Жыхарка Чылі Хуана Суньіга стала найстарэйшым пацыентам ў сваёй краіне, здаровым ад хваробы, выкліканай COVID-19, паведамляе BBC [1].
Хуана Суньіга пражывае ў доме састарэлых, у якім была адзначана ўспышка каранавіруса. Жанчына таксама атрымала станоўчы вынік на COVID-19. Адзначаецца, што яшчэ да пандэміі ў яе былі праблемы з дыхальнай сістэмай, аднак хваробу яна перанесла даволі лёгка. Доўгажыхарка не мела ніякіх сімптомаў каранавіруса, у яе назіралася толькі невысокая тэмпература.
Дырэктар дома састарэлых Марыя Пас Сардо распавяла, што жанчыну прыйшлося перасяліць у іншую частку будынка, каб ізаляваць яе ад астатніх жыхароў дома састарэлых. Пацыентка знаходзілася ў ізаляцыі 28 дзён, пасля чаго змагла вярнуцца да звыклага жыцця. У ліпені Хуане Суньізе споўніцца 112 гадоў.
Паводле інфармацыі BBC, у Чылі зарэгістравана больш за 82 тыс. пацверджаных выпадкаў каранавіруса, памерлі больш за 800 чалавек.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/news/world-latin-america-52833735
[2] https://zviazda.by/be/tags/chyli