Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ад Брэсцкай вобласцi рэгулярна праводзяць акцыi ў падтрымку медыкаў, работнiкаў сацыяльных устаноў, якiя аказалiся на першай лiнii барацьбы з каварнай iнфекцыяй. Шмат сродкаў аховы народныя выбраннiкi набываюць у тым лiку за свой кошт. Яшчэ амаль месяц таму Iгар ХЛАБУКIН, дэпутат па Баранавiцкай-Заходняй акрузе разам з дэпутатамi Баранавiцкага гарадскога Савета перадалi галоўнаму ўрачу Баранавiцкай дзiцячай бальнiцы сродкi iндывiдуальнай аховы — некалькi ўпаковак масак i 40 лiтраў сродкаў для дэзынфекцыi.
У маi ў Брэсцкую дзiцячую бальнiцу прыйшлi дэпутаты ад Брэста Анатоль ДАШКО i Марына ВАСЬКО, каб перадаць набытыя за свой кошт касцюмы для медыкаў, маскi i дэзсродкi. А ў маштабнай акцыi, якую арганiзавала дэпутат па Белавежскай акрузе Жанна СТАЦIЎКА, удзел узялi ўсе шаснаццаць парламентарыяў ад Брэстчыны. Дапамога была аказана Кобрынскаму псiханеўралагiчнаму дому-iнтэрнату. Ва ўстанову даставiлi вельмi патрэбныя для персаналу сродкi iндывiдуальнай аховы.
Святлана ЯСКЕВIЧ
Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/srodki-indyvidualnay-abarony
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/deputaty