Дата пасунута да 1 ліпеня і звязана з неабходнасцю захавання сацыяльнай дыстанцыі, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Рассадка па новай схеме была ўведзена БЧ з 15 красавіка з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.
Мера скіраваная на захаванне здароўя грамадзян, прафілактыку распаўсюджвання вірусных інфекцый сярод пасажыраў беларускай магістралі, а таксама стварэнне камфортных умоў праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.
Нагадаем, новая схема мае на ўвазе размяшчэнне не больш за двух пасажыраў у купэ, у плацкартным вагоне — не больш за трох чалавек у адным адсеку. Пасажырам, якія аформілі квіткі ў адной замове, дазволеная купля трох ці чатырох месцаў у купэ, калі да гэтага там не было прададзена ні аднаго месца.
Пры афармленні білетаў у вагонах з месцамі для сядзення ў двухмесным радзе пасажыр будзе размешчаны каля акна. У трохмесным — адзін чалавек каля акна, другі — праз месца каля праходу (сярэдні рад застаецца незанятым).
Новая схема рассадкі выкарыстоўваецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз інтэрнэт.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: ria56.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka