У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця дыстанцыйных продажаў на сайце [1] Беларускай чыгункі цяпер можна аформіць дзіцячыя электронныя праязныя дакументы (квіткі) «з месцам» на цягнікі з нумараванымі месцамі як у адной замове з аплатай квіткоў па поўным тарыфе, так і без прывязкі да поўнага білета для праезду дарослага пасажыра. Раней афармленне дзіцячых праязных дакументаў «з месцам» ажыццяўлялася толькі ў адной замове з аплатай квіткоў па поўным тарыфе, паведамілі [2] ў прэс-службе БЧ.
Аднак, звяртаем увагу, што праезд дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў без суправаджэння дарослых не дапускаецца.
У бліжэйшы час новы функцыянал будзе даступны і карыстальнікам мабільнага прыкладання пасля яго абнаўлення на іх прыладах. Афіцыйнае мабільнае прыкладанне Беларускай чыгункі «БЧ. Мой цягнік» даступна для бясплатнага спампоўвання карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.
Прэв’ю: pvlida.by
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/
[2] https://www.rw.by/corporate/press_center/news_of_passengers/2020/05/belorusskaya_zheleznaya_doroga_rasshiryaet-vozmozhnosti-distantsionnoy-pokupki-proezdnykh-dokumentov/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/bilet
[5] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik