Па дадзеных на 1 мая, у сталіцы налічваецца 170 800 працуючых пенсіянераў, што складае 35,6 % ад агульнай колькасці атрымальнікаў пенсій, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Больш за ўсё працуючых пенсіянераў — амаль 59,4 тыс. — налічваецца ва ўзроставым адрэзку 60–64 гады. Некаторыя гараджане працягваюць працаваць нават пасля таго, як размянялі дзявяты дзясятак. Так, ва ўзросце 80–89 гадоў працуюць 950 мінчан, 90–99 гадоў — 13.
Усяго ў органах сацыяльнай абароны горада Мінска, па дадзеных на 1 мая 2020 года, на ўліку знаходзяцца 479,1 тыс. атрымальнікаў пенсій, 97 % з іх — атрымальнікі працоўных пенсій. Сярэдні памер усіх пенсій у сталіцы склаў Br 462,16, працоўных — Br 467,87.
Прэв’ю: lawecon.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/bolee-170-tys-minchan-posle-vyhoda-na-pensiyu-prodolzhayut-rabotat/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pensiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pensiyaner
[4] https://zviazda.by/be/tags/praca
[5] https://zviazda.by/be/tags/pracavac