Кабмін Японіі мае намер выдаваць штодзённыя ваўчары для турыстаў у памеры $ 185, якія яны змогуць выдаткаваць на адпачынак у краіне, з мэтай падтрымкі турыстычнай галіны, паведамляе gazeta.ru [1] са спасылкай на агенцтва Kyodo News.
«У рамках ініцыятывы Go To Travel падарожнікам, якія прыбываюць у Японію, могуць пачаць выдаваць субсідыі ў памеры да 20 тыс. іенаў ($ 185) у дзень», — гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам Кабмін разлічвае падтрымаць турыстычную сферу краіны. Субсідыя будзе пакрываць да паловы расходаў турыста. Ваўчары можна будзе выдаткаваць на наведванне рэстаранаў, бараў і крам. Для яго атрымання трэба будзе забраніраваць гатэль і купіць квіток у Японію.
Праграму разлічваюць запусціць з 1 ліпеня. Урад выдзеліць на ініцыятыву $ 12,5 млрд.
Раней прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ адмяніў надзвычайнае становішча на тэрыторыі ўсёй краіны з-за паслаблення распаўсюджвання каранавіруса.
Прэв’ю: rosting.by
Спасылкі
[1] https://www.gazeta.ru/social/news/2020/05/27/n_14474653.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[4] https://zviazda.by/be/tags/turysty
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus