Пра гэта расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Марыё Джорджа Стэфана Бальдзі сёння ў час анлайн-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, прысвечанай беларуска-італьянскаму супрацоўніцтву, перадае [1] БелТА.
Марыё Джорджа Стэфана Бальдзі адзначыў, што дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены ў 1992 годзе. «Казаць пра адносіны паміж Беларуссю і Італіяй — гэта значыць ахапіць амаль 30 гадоў, — працягнуў ён. — Павінен сказаць, што адносіны на працягу ўсяго гэтага перыяду маюць адну рысу — яны адрозніваюцца ростам».
«З таго моманту, калі мы ўстанавілі дыпламатычныя адносіны, умацаваліся і гуманітарныя сувязі. Пачатак 1990-х гадоў адзначана запускам аздараўленчых паездак дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай аварыі. Быў створаны своеасаблівы вялікі гуманітарны мост, дзякуючы якому за мінулыя гады ў Італіі пабывалі каля 500 тыс. беларускіх дзяцей. Яны гасцявалі ў італьянскіх сем'ях, праводзілі канікулы. Гэта адзіны ў сваім родзе праект у свеце», — сказаў Марыё Джорджа Стэфана Бальдзі.
Паводле яго слоў, гуманітарныя кантакты з'яўляюцца важным аспектам ўсебаковага ўзаемадзеяння, бо менавіта міжчалавечыя сувязі сталі асноватворнымі ў беларуска-італьянскім супрацоўніцтве. «Гэта адносіны дружбы, якія не залежаць ад урадаў і не звязаны з гандлёвым абаротам. Гэта гарантыя ўстойлівасці партнёрства паміж нашымі краінамі», — заявіў дыпламат.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/okolo-500-tys-belorusskih-detej-ozdorovilis-v-italii-za-vremja-belorussko-italjjanskih-dipotnoshenij-392320-2020/?utm_source=belta&utm_medium=news&utm_campaign=accent
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus-italiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/azdaraulenne