Паблізу горада бацька і сын разабралі чыгуначнае палатно. Пуці вялі да цэхаў былога Лідскага мясакамбіната. З часам прадпрыемства згарнула сваю дзейнасць і з дзясятак гадоў чыгунка не эксплуатавалася. Гэтым фактам вырашылі скарыстацца лідчане.
Як паведамляе аддзялене інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, яны дэмантавалі некалькі сотняў метраў рэек, асабліва не маскіруючыся. На шум ніхто не звярнуў увагу, паколькі чыгунка праходзіла ўдалечыні ад будынкаў і была схаваная за дрэвамі. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Лідскага РАУС устанавілі, куды ў далейшым падазраваныя збывалі знятыя элементы чыгункі, а затым выйшлі і на асоб, якія маюць дачыненне да крадзяжу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/lida
[2] https://zviazda.by/be/tags/chygunka