24 мая каля гадзіны ночы 29-гадовая жанчына-кіроўца няправільна выбрала хуткасць, не справілася з кіраваннем і з'ехала ў кювет, паведамляе [1] ДАІ.
У гэты момант у аўтамабілі знаходзіліся трое яе непаўналетніх дзяцей-пасажыраў. Пры гэтым дзеці перавозіліся без дзіцячых утрымлівальных прылад. На шчасце, яны не пацярпелі.
Высветлілася, што жанчына кіравала аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення (1,45 праміле).
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/2368
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhynsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz