Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень і ўстойлівы характар беларуска-грузінскага супрацоўніцтва. "Актыўныя адносіны паміж нашымі краінамі з'яўляюцца важным фактарам для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння і рэалізацыі сумесных праектаў па шматлікіх напрамках", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што адкрыты дыялог на аснове ўзаемаразумення і даверу будзе і далей садзейнічаць развіццю дружалюбных двухбаковых сувязей.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саламэ Зурабішвілі моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Грузіі - міру і дабрабыту.
Прэв'ю: sularu.com
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-prezidentu-gruzii-salome-zurabishvili-23670/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/gruziya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne