"Пытанне аб пераносе мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні заключнага этапу IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus і III конкурсу Junior Skills разглядалася на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта WorldSkills International у Рэспубліцы Беларусь. Пасяджэнне праходзіла ў анлайн-рэжыме на чале з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам", - расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Было прынята рашэнне, што конкурс пройдзе з 15 па 18 верасня ў гандлёва-выставачным цэнтры на тэрыторыі парка "Вялікі камень". Вызначаны таксама пералік прафесійных кампетэнцый - у гэтым годзе іх 47. Да ранейшых далучацца чатыры новыя: "Распрацоўка мабільных праграм ", "Акватроніка ", "Полімеханіка і аўтаматызацыя” і "Ювелірная справа". Ужо прайшлі рэгіянальныя адборы. Іх пераможцы прымуць удзел у заключным этапе рэспубліканскага конкурсу, які арыентаваны ў першую чаргу на школьнікаў, таму што з’яўляецца выдатным прафарыентацыйным мерапрыемствам.
WorldSkills — вядомыя ва ўсім свеце найбуйнейшыя спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве, своеасаблівыя алімпійскія гульні для маладых рабочых і спецыялістаў. Яны праводзяцца кожныя два гады ў міжнародным фармаце на працягу ўжо больш за 60 гадоў.
Рух WorldSkills International не проста спрыяе развіццю сістэмы падрыхтоўкі кадраў, але і дапамагае прыцягваць новыя тэхналогіі ў вытворчыя працэсы і рэальны сектар эканомікі краіны.Беларусь далучылася да WorldSkіlls Іnternatіonal у 2014 годзе. Рэспубліканскі чэмпіянат з’яляецца адборачным да міжнароднага.
Апошні 45-ы па ліку чэмпіянат WorldSkіlls Іnternatіonal, які прайшоў у 2019 годзе ў Казані, стаў самым маштабным у гісторыі руху WorldSkіlls: у 56 кампетэнцыях спаборнічалі 1 354 маладыя прафесіяналы з 63 краін і рэгіёнаў. Ацэньвалі іх 1 304 эксперты. Беларусы ўдзельнічалі ў 33 кампетэнцыях, пачынаючы ад дэманстрацыі кулінарных шэдэўраў да тэхналогій будаўніцтва. Наша зборная заваявала ў Казані чатыры медалі выдатнікаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/worldskils-belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/worldskils-international-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/peranos