Сусветная арганізацыя аховы здароўя часова прыпыніла выпрабаванні гідроксіхларахіну і хларахіну ў якасці лекаў ад COVID-19, паведамляе Meduza [1].
Рашэнне СААЗ звязана з нядаўнім даследаваннем, якое паказала, што выкарыстанне гэтых лекаў непасрэдна або ў спалучэнні з антыбіётыкамі павышае рызыку смяротнасці ад COVID-19. У арганізацыі падкрэслілі, што працягнуць вывучаць усе даступныя на дадзены момант матэрыялы.
Пры гэтым у СААЗ падкрэслілі, што гідроксіхларахін і хларахін працягваюць лічыцца бяспечнымі пры лячэнні малярыі і аутаімунных захворванняў.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2020/05/25/voz-priostanovila-ispytaniya-gidroksihlorohina-kak-sredstva-dlya-lecheniya-covid-19-ego-v-kachestve-profilaktiki-prinimaet-donald-tramp
[2] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus