У правінцыі Юньнань цягам чатырох месяцаў.
У першыя чатыры месяцы гэтага года тры чалавекі загінулі і амаль 5 мільёнаў чалавек былі закрануты ў выніку стыхійных бедстваў ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Са студзеня правінцыя ў асноўным пацярпела ад засухі, граду і катастрафічна моцнага снегападу, якія прымусілі больш за 500 чалавек перасяліцца, паведаміла правінцыйнае ведамства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі.
У студзені-красавіку гэтага года стыхійныя бедствы, якія разбурылі пабудовы і нанеслі шкоду пасевам ў правінцыі Юньнань, выклікалі прамыя эканамічныя страты ў памеры 4,17 млрд юаняў (каля 590 млн долараў).
Фота: traveltell.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya