Па інфармацыі, якая паступіла ад Міністэрства транспарту Чэхіі, чэшскі бок з 25 мая часова прыпыняе прадастаўленне магчымасці для беларускіх перавозчыкаў выкарыстання чэшскіх двухбаковых/транзітных дазволаў для перавозак у/з трэціх краін пры іх транзіце праз краіну рэгістрацыі (гэта значыць праз тэрыторыю Беларусі), паведамляецца [1] на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
Такім чынам, беларускія перавозчыкі, якія будуць выконваць такія аперацыі ў Чэхіі, павінныя мець чэшскія дазволы у/з трэціх краін. Такая мера будзе дзейнічаць да прыняцця рашэння аб зняцці абмежавання.
Мінтранс просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні перавозак у Чэхію.
Прэв’ю: cervicauto.by
Спасылкі
[1] https://mintrans.gov.by/ru/news-ru/view/vnimaniju-mezhdunarodnyx-avtomobilnyx-perevozchikov-osuschestvljajuschix-perevozki-v-napravlenii-374-3741-2020
[2] https://zviazda.by/be/tags/chehiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/mintrans-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/peravozki
[5] https://zviazda.by/be/tags/gruzaperavozki