У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг. Такая інфармацыя размешчана на сайце [1] Нацыянальнай акадэміі навук.
«У цяперашні час рыхтуецца 5-е выданне Чырвонай кнігі, над складаннем якога працуюць навукоўцы НПЦ НАН па біярэсурсах. Акрамя таго, у гэтым годзе ўбачыць свет 2-е выданне Чорнай кнігі Беларусі, прысвечанай чужародным жывёлам», — гаворыцца ў паведамленні.
На сённяшні дзень у краіне апісана больш як 27,1 тыс. відаў раслін і жывёл. У галіне аховы прыроды і біяразнастайнасці беларускія навукоўцы цесна супрацоўнічаюць з замежнымі калегамі з Літвы, Украіны і іншых краін.
Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці (22 мая) быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта свята — павысіць дасведчанасць соцыума ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу на праблему беззваротнага знікнення на Зямлі шматлікіх прадстаўнікоў флоры і фауны.
Спасылкі
[1] http://nasb.gov.by/rus/news/10309/?sphrase_id=4163847
[2] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-kniga
[3] https://zviazda.by/be/tags/chornaya-kniga-flory-belarusi