Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны:
«Больш шырокае выкарыстанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі накіравана на тое, каб знізіць узровень малазабяспечанасці шматдзетных сем’яў у два разы. Больш за 60 % атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі — гэта шматдзетныя сем’і. Памер дапамогі — гэта розніца паміж фактычным душавым прыбыткам у канкрэтнай сям’і і велічынёй БПМ. Указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», які выйшаў 18 мая, павялічыў для шматдзетных сем’яў тэрмін выплаты штомесячнай сацыяльнай дапамогі: раней яго маглі прызначыць да шасці месяцаў, цяпер — да года. Акрамя таго, павышаецца крытэрый патрэбнасці — са 100 % да 115 % БПМ. Памер дапамогі залежыць ад даходаў канкрэтнай сям’і: чым яны ніжэйшыя, тым больш выплата. У сярэднім на кожнага члена сям’і сума можа складаць Br 60 штомесяц. Новыя правілы будуць дзейнічаць пры прызначэнні штомесячнай сацыяльнай дапамогі ўжо з 1 верасня 2020 года».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert