«Разумная» аўтобусная лінія, якая можа забяспечыць прыярытэт руху аўтобусаў з дапамогай кантролю працягласці сігналаў святлафораў, была ўведзена ў эксплуатацыю ў горадзе Чанша, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
15-кіламетровая лінія нумар 315, па якой курсіруюць 10 аўтобусаў з 28 прыпынкамі, мае 24 скрыжаванні па шляху, паведаміў адказны прадстаўнік Інстытута інтэлектуальнага кіравання горада Чанша Сюй Ху, ён выступае галоўным інжынерам праекта «разумнай» лініі аўтобусаў.
З дапамогай тэхналогіі каардынацыі руху транспартных сродкаў і дарог інжынеры стварылі сістэму, якая можа атрымліваць дакладныя дадзеныя аб аўтобусах на лініі ў рэжыме рэальнага часу, у тым ліку іх месцазнаходжанне, хуткасць руху і колькасць пасажыраў, калі яны набліжаюцца да скрыжавання, распавёў Сюй Ху. Паводле яго звестак, гэтая сістэма здольная ўзаемадзейнічаць з сістэмай кіравання светлафорамі і рэгуляваць працягласць сігнальных агнёў у рамках механізму шматмернага кантролю з мэтай забяспечыць прыярытэт руху аўтобусаў.
У красавіку гэтага года ўлады горада Чанша запусцілі план па паскарэнню комплекснага развіцця «разумных» аўтамабіляў і «разумных» гарадоў, згодна з якім на працягу трох гадоў горад плануе правесці інтэлектуальнае і сеткавае пераўтварэнне больш чым 7400 аўтобусаў.
Прэв’ю: russian.people.com.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya