У правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая знайшлі гіганцкае радовішча прыроднага газу. Пра гэта абвясціла Кітайская нацыянальная нафтагазавая карпарацыя (CNPC), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Выяўленае газавае радовішча размешчана ў цэнтральнай частцы Сычуаньскай западзіны, і яго патэнцыйныя запасы, як мяркуецца, перавысяць 1 трлн кубаметраў, паведамілі ў паўднёва-заходняй нафтагазавай кампаніі CNPC.
Гэты важны прарыў у геалагічнай разведцы быў дасягнуты на тэрыторыі пасёлка Цяньбаа павета Даін гэтай правінцыі. Як стала вядома, дзнны аб’ём здабычы газу са свідравіны «Пэнтань-1» глыбінёй 6376 метраў у гэтай мясцовасці склаў 1 млн 219,8 тыс. кубаметраў.
Аб’ём запасаў газавых месцазнаходжанняў, дзе ажыццяўляе здабычу паўднёва-заходняя нафтагазавая кампанія CNPC, складае 30 трлн кубаметраў. Зараз прадпрыемства займаецца пастаўкамі газу для больш чым 1000 буйных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў, 20 млн сем’яў і каля 10 тысяч арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі на паўднёвым захадзе краіны.
Прэв’ю: oilcapital.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya