У маі знакаміты бэзавы сад становіцца самай маляўнічай і прывабнай для наведвальнікаў экспазіцыяй. Усяго тут прадстаўлены звыш за 200 сартоў бэзу, якія адрозніваюцца паміж сабой афарбоўкай, пабудовай і памерамі кветак і суквеццяў, тэрмінамі і працягласцю цвіцення. У пачатку мая квітнеюць 12 ранніх сартоў, а завяршаюць парад у чэрвені 16 позніх гатункаў групы валасістага бэзу.
У калекцыі ёсць сарты селекцыянераў з Расіі, Украіны, Германіі, Галандыі, ЗША і Канады і 23 сарты селекцыі Цэнтральнага батанічнага саду, але аснову складаюць класічныя сарты французскай селекцыі, створаныя фірмай Лемуан.
У гэтым годзе, улічваючы аб’ектыўныя абставіны, якія склаліся, традыцыйныя сустрэчы з навуковымі супрацоўнікамі батанічнага саду і кансультацыі наведвальнікаў з куратарам калекцыі бэзу — кандыдатам біялагічных навук Наталляй Віктараўнай Македонскай — пройдуць у рэжыме анлайн. У Цэнтральным батанічным садзе чакаюць водгукаў, меркаванняў, прапаноў і пытанняў, на якія абяцаюць абавязкова адказаць. Звязацца можна праз сацыяльныя сеткі або сайт навуковай установы.
А 23 мая на сайце Цэнтральнага батанічнага саду будзе размешчаны відэапост, дзе куратар калекцыі бэзу Наталля Македонская адкажа на самыя папулярныя пытанні па агратэхніцы вырошчвання і доглядзе за бэзам.
e-mail: botsad2010@mail.ru [5]
сайт: cbg.org.by
instagram: www.instagram.com/botanicalgardenminsk [6]
facebook: www.facebook.com/BotanicalGardenMinsk [7]
vk: www.vk.com/botanicalgardenminsk [8]
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Таццяны Ткачовай
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[5] mailto:botsad2010@mail.ru
[6] http://www.instagram.com/botanicalgardenminsk
[7] http://www.facebook.com/BotanicalGardenMinsk
[8] http://www.vk.com/botanicalgardenminsk
[9] https://zviazda.by/be/tags/batanichny-sad
[10] https://zviazda.by/be/tags/bez