Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя [3], па стане на 17 мая ў Беларусі зарэгістравана 29 650 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 350 515 тэстаў на каранавірус.
9 932 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 165 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
14 мая ў эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан паведаміла [4], што Беларусь выйшла на так званае плато.
«Вы ведаеце, што ў апошні час мы выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем у сярэднім дзесьці каля 8,7–9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. І калі ўзяць нашу дыяграму, то на гэта плато мы ўзлезлі і знаходзімся», - праінфармавала намеснік міністра.
Каментуючы прэпараты, якія выкарыстоўваюцца для лячэння каранавіруса, Алена Богдан звярнула ўвагу, што на сёння панацэі ад COVID-19 няма. «Таму што ўсе даследаванні вядуцца па абсалютна розных прэпаратах, якія дзейнічаюць на абсалютна розныя захворванні, нават паміж сабой часам лагічна не звязаныя. Гэта і прэпараты, якія мы выкарыстоўваем для лячэння малярыі, для лячэння нейкіх захворванняў, звязаных з аўтаіммуннымі парушэннямі. Гэта прэпараты для лячэння ВІЧ-інфекцыі. Гэта прэпараты для лячэння рэўматоіднага артрыту», — распавяла яна.
Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы [5] 12 мая з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэйесусам акцэнтаваў увагу, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, лячэнні якіх надаецца найбольшая ўвага. Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, — змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.
Прэв'ю: vedomosti.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] http://zviazda.by/be/news/20200515/1589523891-ministerstva-ahovy-zdarouya-my-vyhodzim-na-plato-pa-karanavirusu
[5] http://www.zviazda.by/be/news/20200512/1589291250-adbylasya-telefonnaya-razmova-alyaksandra-lukashenki-z-gendyrektaram-saaz
[6] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus