Марына Арцёменка, начальнiк упраўлення народанасельнiцтва, гендарнай i сямейнай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны:
«Падтрымка сем'яў, якiя выхоўваюць дзяцей, будзе знаходзiцца ў фокусе ўвагi дзяржавы i ў надыходзячым пяцiгоддзi. Асноўныя кiрункi развiцця — удасканаленне сiстэмы матэрыяльнай падтрымкi сем'яў, якiя выхоўваюць дзяцей, павышэнне ролі адказнага бацькоўства, заахвочванне да роўнага ўдзелу абодвух бацькоў у выхаваннi i развiццi дзяцей, уцягванне наймальнiкаў у падтрымку работнiкаў з сямейнымi абавязкамi шляхам развiцця канцэпцыi «Кампанii, дружалюбныя бацькам». Сутнасць яе ў тым, каб стварыць iмiдж работнiка з сямейнымi абавязкамi, прывабнага для наймальнiка. Шматдзетны чалавек як работнiк мае ўсе неабходныя якасцi: ён шматфункцыянальны, стрэсаўстойлiвы, вырашае адначасова некалькi задач, дысцыплiнаваны. А значыць, з'яўляецца добрай iнвестыцыяй у кампанiю».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert