Такая ініцыятыва прагучала падчас відэаканферэнцыі Асацыяцыі маладзёжных урадаў Расіі і маладзёжных арганізацый краін ЕАЭС. Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, паведаміла кіраўнік міжнароднага пратакола ЦК БРСМ Алеся Сазанкова.
«Удзельнікамі відэаканферэнцыі па абмеркаванні праектаў Асацыяцыі сумесна з маладзёжнымі арганізацыямі краін ЕАЭС сталі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі, — расказала яна. — Падчас анлайн-сустрэчы бакі ініцыявалі стварэнне Асацыяцыі органаў маладзёжнага самакіравання краін ЕАЭС. Плануецца, што гэтыя арганізацыі пяці краін будуць рэалізоўваць сумесныя праекты.
Пачатак актыўнага ўзаемадзеяння БРСМ з Асацыяцыяй маладзёжных урадаў Расіі пакладзены летась, калі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у партнёрскіх міжнародных праектах, увесь час пашыраючы межы маладзёжных зносін. Дарэчы, Асацыяцыя маладзёжных урадаў Расіі створана ў 2009 годзе і на сённяшні дзень аб'ядноўвае больш за 4 тысячы членаў маладзёжных урадаў і ініцыятыўных груп у 72 суб'ектах Расіі.
Паводле БелТА
Прэв'ю: culture.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/eaes