Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе [2] даручыў удзяліць асаблівую ўвагу рэабілітацыі і аднаўленню пажылых людзей пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі, перадае [3] БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на неабходнасці ўдзяліць асаблівую ўвагу клопату аб адзінокіх пажылых людзях у перыяд іх аднаўлення і рэабілітацыі пасля каранавіруснай інфекцыі. Міністэрству працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя даручана распрацаваць сістэму аказання дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян, у прыватнасці, вызначыць санаторыі, дзе аслабленыя пасля хваробы пажылыя людзі будуць аднаўляцца пад наглядам урачоў.
«Сёння Прэзідэнтам дадзена даручэнне Міністэрству працы і сацыяльнай абароны разам з Міністэрствам аховы здароўя выбудаваць сістэму далечвання, аднаўлення здароўя асобных катэгорый грамадзян. Гэта слабаабароненая катэгорыя грамадзян — пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю. Асаблівы акцэнт і ўвага, бясспрэчна, будзе ўдзелена адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, у якіх побач няма блізкіх, якія маглі б ім аказаць адпаведную дапамогу», — расказала журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
Яна адзначыла, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны мае добрую базу санаторыяў менавіта для пажылых людзей і інвалідаў. Існуючая матэрыяльна-тэхнічная база і безбар’ернае асяроддзе дае магчымасць прадастаўляць паслугі па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні гэтай катэгорыі грамадзян.
«Разам з Міністэрствам аховы здароўя мы сёння адпрацоўваем, робім экспертную ацэнку патрэбнасці месцаў для праходжання аздараўлення сярод пажылых людзей», — сказала міністр.
Прэв'ю: popmech.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20200512/1589273652-lukashenka-my-padtrymaem-tyh-kamu-patrebnaya-padtrymka
[3] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-daruchyu-udzjalits-asablivuju-uvagu-reabilitatsyi-adzinokih-pazhylyh-ljudzej-paslja-87604-2020/
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/pazhylyya-lyudzi
[7] https://zviazda.by/be/tags/sanatoryy
[8] https://zviazda.by/be/tags/adpachynak