Рашэнне пра дату выбараў — 9 жніўня — прынялі сёння дэпутаты на пазачарговым пасяджэнні другой сесіі Палаты Прадстаўнікоў.
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына прапанавала дэпутатам разгледзець магчымасць правядзення выбараў 9 жніўня, аргументуючы, што такім чынам другі тур можна будзе правесці ў тэрміны, абазначаныя Канстытуцыяй, і мець магчымасць падрыхтаваць школы да новага навучальнага года. Такім чынам, перадвыбарная кампанія стартуе заўтра - 9 мая.
Згодна з артыкулам 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выбары Прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020