У 2020 годзе ў Беларусі ў 16-ы раз праводзіцца Нацыянальны конкурс «Залатая Ліцера», заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі. Вынікі апублікавалі [3] на афіцыйным сайце ведамства. «Звязда» апынулася сярод лаўрэатаў некалькіх намінацый.
У гэтым годзе на конкурс было прадстаўлена 400 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій. З іх 269 — рэгіянальныя СМІ ад 81 рэдакцыі, рэспубліканскія СМІ — 108 заявак ад 31 рэдакцыі СМІ, карпаратыўныя — 23. Журы адзначыла не толькі актыўнасць друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і сеткавых выданняў, але і высокі ўзровень прадстаўленых работ.
З поўным спісам пераможцаў і лаўрэатаў можна азнаёміцца на сайце [3] Міністэрства інфармацыі.
Прэв'ю: Міністэрства інфармацыі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://mininform.gov.by/news/all/podvedeny-itogi-xiv-natsionalnogo-konkursa-zolotaya-litera/
[4] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-licera-0