Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 155 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе», паведамілі [3] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з дакументам, створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеннем уступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2020 годзе, вызначаны яе паўнамоцтвы.
У склад камісіі ўключаны члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Камісія прызначана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай i правядзеннем цэнтралiзаванага тэсцiравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.
БелТА [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] http://president.gov.by/
[4] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-podpisal-ukaz-ob-organizatsii-vstupitelnoj-kampanii-v-2020-godu-389944-2020/
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/ustupnaya-kampaniya