Ён размесціцца каля станцыі метро «Маладзёжная» — цяпер там ідзе падрыхтоўка пляцоўкі пад узвядзенне новага аб'екта.
Плануецца, што само будаўніцтва пачнецца ў трэцім квартале гэтага года, а завершыцца да канца 2023-га.
У архітэктурным афармленні аб'екта галоўны акцэнт будзе зроблены на беларускую сімволіку. Фасад выканаюць у выглядзе пяці злучаных ромбаў, якія нагадваюць беларускія ўзоры. У дызайнерскім афармленні выкарыстаюць колеры дзяржаўнага сцяга і элементы арнаменту. Басейн будзе адпавядаць усім сучасным стандартам, таму тут плануецца праводзіць як нацыянальныя спаборніцтвы, так і турніры міжнароднага ўзроўню па плаванні.
Вышыня будынка складзе каля 30 метраў, а яго плошча дасягне 40 тысяч квадратных метраў. Унутры аб'ект будзе падзелены на некалькі зон. Прадугледжаны памяшканні для спаборніцтваў, адпачынку, размінкі і трэніроўкі спартсменаў, а таксама тэхнічныя памяшканні для адміністрацыі, камерцыйнае памяшканне і знешняя стаянка на 400 месцаў. Глядацкая ўмяшчальнасць басейна — 6 тысяч чалавек.
Аб'ект, як і Нацыянальны футбольны стадыён, узвядуць з прыцягненнем кітайскіх фінансаў. Гэта своеасаблівая падзяка за права рэалізоўваць на тэрыторыі Беларусі буйныя эканамічныя праекты.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Прэв'ю: finance.yahoo.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/baseyn
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk