У Беларусі занятыя ўсяго 10% апаратаў ШВЛ ад наяўных. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў [1] сёння на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, паведамілі [2] ў прэс-службе Прэзідэнта.
"Аналізуючы ўсю сітуацыю, нам асаблівую ўвагу, што мы сёння і робім, трэба звярнуць на пнеўманіі. У нас назіраецца (няхай на 40-50 чалавек за 4 месяцы) прырост пнеўманій да ўзроўню мінулага года. Так, гэта проста мізэр пры нашай сістэме аховы здароўя , але пнеўманіі крыху падраслі. Думаю, па годзе гэтая сітуацыя выраўнуецца і гэтак далей. і мы бачым, што галоўнае для нас сёння - гэта лячэнне людзей - пнеўманіі. Прашу гэта мець на ўвазе. для мяне гэта пытанне нумар адзін. і я вельмі сур'ёзна кантралюю гэтыя працэсы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, у гэтым плане галоўнае нават не колькасць выяўленых людзей, у якіх дыягнаставаны каранавірус, а менавіта сітуацыя па пнеўманіям.
"Я гляджу кожныя суткі інфармацыю. Сёння атрымаў. Таксама 9% у нас ад тэставаных (выяўлена выпадкаў захворвання COVID-19 ад колькасці зробленых тэстаў. - Заўвага. БелТА). Па пнеўманіі, што я вельмі кантралюю, занятыя ўсяго 10% ад наяўнасці апаратаў . У нас сёння на ШВЛ крыху больш за 200 чалавек. А апаратаў ШВЛ - 2,5 тыс. плюс паўтысячы наркозна-дыхальных, калі гэта трэба будзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама заявіў, што ад агульнай колькасці пнеўманій толькі ў 30% пацыентаў дыягнаставаны COVID-19. "Гэта таксама вельмі добры паказчык. Таму я сёння прэтэнзій ні да Міністэрства аховы здароўя, ні да галоўных урачоў бальніц не прад'яўляю. Мы дакладна выпрацавалі сістэмы лячэння інфіцыраваных людзей", - адзначыў беларускі лідар.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://www.zviazda.by/be/news/20200503/1588491580-merapryemstvy-da-dnya-peramogi-i-epidsituacyyu-abmyarkouvayuc-na-naradze-u
[2] http://president.gov.by/ru/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pneumanii
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus