Жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава падчас ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе [1] агенцтва Мінск-Навіны.
Вынік каранцінных мер добра відаць на прыкладзе іншых краін. Дарэчы, некаторыя з іх ужо выходзяць з каранціну з-за праблем з эканомікай.
Качанава таксама лічыць, што жорсткія надзвычайныя меры могуць выклікаць другую хвалю распаўсюджвання інфекцыі, і адзначае, што ў прыярытэце зараз якаснае медабслугоўванне.
- Тут галоўнае - наяўнасць медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, урачоў і месцаў у бальніцах. А гэта ўсё ў нас ёсць і знаходзіцца на вельмі жорсткім кантролі Міністэрства аховы здароўя, - сказала на заканчэнне старшыня.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/kochanova-zhestkie-karantinnye-mery-mogut-vyzvat-vtoruyu-volnu-koronavirusa/
[2] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/karancin