Дзе: VOKA
Калі: 5 мая, 17:00
Колькі каштуе: бясплатна
5 мая на відэасэрвісе VOKA адбудзецца стрым-шоу VIDAK Online. Падзея ўпершыню пройдзе ў анлайн-фармаце: усе самыя ўплывовыя видэаблогеры рускамоўнага сегмента Youtube і TikTok і іх прыхільнікі збяруцца ў рамках аднаго вялікага стрым-шоў.
Vidak - гэта адначасова і фестываль, і своеасаблівая забаўляльна-адукацыйная пляцоўка: тут можна паслухаць карысныя лекцыі (у тым ліку ад адзінага ў Беларусі афіцыйнага партнёра YouTube і TikTok - Mediacube network), паўдзельнічаць у чэленджы, каб выйграць прызы, і, вядома, пагутарыць са сваімі любімымі блогерамі і задаць ім пытанні.
У гэтым годзе да стрым-шоу далучацца Андрэй Бонд, Павел Кіслы, Ягорык, Мікіта Уданоўскі, Віктар Каламыткін, Лена Казючыц, МЭВЛ - топавыя блогеры з мільённай аўдыторыяй падпісчыкаў. Яны раскажуць пра тое, што трэба, каб хобі стала прыносіць рэальны прыбытак працай, падзеляцца парадамі для пачаткоўцаў натхняючымі гісторыямі з асабістага вопыту.
Трансляцыя будзе весціся бясплатна на ўвесь свет, а пасля перагледзець запіс можна будзе з архіву.
Дзе: Youtube-канал «YOUBEL TV» [2]
Калі: 1 мая, 20:30
Колькі каштуе: бясплатна
Мутнаевока — гурт на мяжы рока, гранжа і нечага, чаму яшчэ не прыдумалі назвы. Хлопцы кожны раз здзіўляюць гучаннем і вельмі шчырымі і жыццёвымі тэкстамі. Паслухайце [3], вы абавязкова там знойдзеце сябе.
Бяспечны LIVE – гэтя анлайн-канцэрт, які вы можаце глядзець у любой частцы свету.
Дзе: artsandculture.google.com [4]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Стоўнхэндж (графства Уілтшыр) — напэўна, самы вядомы помнік Вялікабрытаніі, які вы зможаце наведаць анлайн.
Дакладны пераклад старадаўняй стараанглийскай назвы Стоўнхэнджа — Stanhengues (Станхенг) застаецца досыць нявызначаным. Хоць пераклады рабіліся яшчэ ў Сярэднявечча, што давала «падвешаныя камяні» або «вісячыя камяні». Менш пераканаўчыя варыянты — «каменная пятля» і «каменная курыца» асацыяваліся з шыбеніцай, так як шыбеніцы ўяўлялі сабой перакладзіну на двух стойках.
Сучасная назва Stonehenge мае значэнне «каменны хэндж», гэта значыць «каменны круг», бо другая частка слова паслужыла для стварэння археалагічнага тэрміна хэндж – рытуальнага круга з грунтавога вала з ровам па ўнутраным боку.
Дзе: theatrehd.ru [5]
Калі: па 28 чэрвеня
Колькі каштуе: бясплатна
Тэатр - у вас дома!
Расклад [5]
TheatreHD — унікальны для Беларусі праект трансляцый і паказаў у запісе лепшых тэатральных пастановак са знакамітых сусветных пляцовак, сярод якіх Вялікі тэатр (Масква, Расія), Каралеўскі Нацыянальны тэатр (Лондан, Вялікабрытанія), Метрапалітэн-опера (Нью-Ёрк, ЗША). Гэты праект аб'ядноўвае больш за 60 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана і Беларусі.
Старт праекту ў Мінску быў дадзены ў кастрычніку 2015 года, калі ў кінатэатры «Цэнтральны» з аншлагам прайшоў паказ оперы «Трубадур» з удзелам Ганны Нятребка і Дзмітрыя Хварастоўскага. За ёй рушыла ўслед чарада прэм'ер, дзе галоўныя ролі выканалі зоркі сусветнага ўзроўню: Бенедыкт Камбербэтч, Хелен Мірэн, Рэйф Файнс, Том Хідлстан, Джудзі Дэнч, Святлана Захарава, Уладзіслаў Лантратаў і многія іншыя.
TheatreHD сёння — гэта оперы, балеты, спектаклі і выставы, якія дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі. Дзякуючы праекту любы ахвочы можа пабываць у знакамітых тэатрах Еўропы і Амерыкі і пазнаёміцца з дасягненнямі сусветнага тэатральнага мастацтва не пакідаючы Беларусі.
Дзе: nochmuzeev.by [7]
Калі: па 18 мая
Колькі каштуе: бясплатна
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адным з першых паведаміў [8] праграму сваёй «Ночы». Установа запрашае правесці імпрэзу ў скансене жыўцом. Гасцей тут чакаюць у суботу, 16 мая, з 19 гадзін на тэматычны агляд, экскурсію «ў прыцемках» пры ліхтарах з наведваннем асобных музейных помнікаў ды сустрэчай з некаторымі міфічнымі персанажамі і музычную праграму ў святле начнога вогнішча.
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі правядзе сваю імпрэзу анлайн. Сумесна з відэасэрвісам VOKA музей 16 мая прадставіць у прамым эфіры музычны спектакль — фолк-рок-оперу «Чарадзей», якую кампазітар, сцэнарыст і прадзюсар Раман Арлоў напісаў паводле летапісных крыніц пра легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея. Бясплатная трансляцыя пачнецца а 21 гадзіне і будзе дасяжнай для ўсіх ахвотных у любым месцы свету. Як абяцаюць арганізатары, пасля спектакля працягласцю каля дзвюх гадзін гледачы «трапяць» у дворык гістарычнага музея, дзе пройдзе начны канцэрт, і дзякуючы шматкамерным мастацкім здымкам змогуць у падрабязнасцях і з розных ракурсаў разгледзець, што адбываецца на пляцоўцы.
Анлайн-фармат абраў таксама Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, які 18 мая зладзіць інтэлектуальную бліц-гульню «Пазл музейных прадметаў» — віктарыну з варыянтамі адказаў. На сайце [9] ўстановы, а таксама на старонках у сацыяльных сетках «УКантакце» і «Аднакласнікі» прадставяць рэтраспектыву ранейшых акцый «Ноч музеяў» у Глыбокім, а таксама пад заклікам «Далей ад віруса, бліжэй да музея» прапануюць віртуальную экскурсію па пастаянных экспазіцыях і тэматычнай выстаўцы «Адна на ўсіх Перамога».
Дзе: artsandculture.google.com [10]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Версальскі палац, унесены ў спіс за апошнія 30 гадоў як аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, уяўляе сабой адно з лепшых дасягненняў французскага мастацтва XVII стагоддзя. Ранейшы паляўнічы домік Людовіка XIII быў ператвораны і пашыраны яго сынам Людовікам XIV, які ўсталяваў тут Суд і ўрад Францыі ў 1682 годзе. Аж да Французскай рэвалюцыі шэраг каралёў змяняў адзін аднаго, кожны з якіх па чарзе ўпрыгожваў Палац. Люстраная зала, Каралеўскія гранд-апартаменты, сады... Версальскі палац з'яўляецца адным з самых наведвальных культурных аб'ектаў у свеце сёння.
Дзе: Youtube-канал «Minsk Museum» [11]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
У першай відэаэкскурсіі Вам раскажуць аб Гісторыі Плошчы Перамогі ў творах мастакоў ХХ стагоддзя.
Дзе: velopouchesby [12]
Калі: кожную сераду і пятніцу мая ( з 1 мая)
Колькі каштуе: бясплатна
У Беларусі стартуе зусім новая хваля музычных анлайн-вечарынак розных жанраў і тэматык, ад рока да фламенка, у самых нечаканых месцах горада. Ад Мінскага мора да любімых устаноў, не выходзячы з хаты.
Усяго дзевяць трансляцый з рознымі гасцямі будуць выходзіць па серадах і пятніцах у 20.00 і доўжыцца да поўначы.
Праграма фестывалю:
Дзе: voka.tv [13]
Калі: з 29 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
З 29 красавіка на VOKA стартаваў новы сезон гумарыстычнага шоў «Свой Stand Up» - «Комікі на каранціне». На гэты раз беларускім комікам трэба будзе абмяркоўваць надзённую тэму выжывання ў рэжыме самаізаляцыі і сацыяльнага дыстанцыявання. А гледачам — станавіцца непасрэднымі ўдзельнікамі стварэння кожнага выпуску, задаючы тон будучай размовы ў рэжыме «разгону».
Героямі другога сезона шоў «Свой Stand Up: Разгоны» на VOKA сталі вядомыя беларускія стендаперы Дзмітрый Нарышкін, Сцяпан Манкевіч, Андрэй Шчэгель і Яўген Буракевіч. У новым сезоне запланавана тры эпізоды, якія будуць з'яўляцца ў эфіры па серадах.
На гэты раз комікі ў кожным выпуску будуць спаборнічаць у досціпе са сваімі гледачамі. Свайго роду «разгонам» гутарак паміж удзельнікамі шоу «Свой Stand Up» стануць самыя смешныя адказы наведвальнікаў афіцыйнай старонкі VOKA ў сацсетках на шэраг жартоўных пытанняў.
Глядзець шоў усе карыстальнікі відэасэрвісу VOKA змогуць бясплатна і ў зручны для сябе час. Пасля выхаду ўсе выпускі будуць даступныя ў рэжыме архіва.
Дзе: moma.org [14], artsandculture.google.com [15]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
У музеі знаходзіцца больш за 150 000 твораў і прыкладна чатыры мільёны кінафільмаў.
У збор уваходзяць творы, без якіх немагчыма сабе ўявіць мастацтва XX стагоддзя - «Зорная ноч» Ван Гога, «Танец» Маціса, «Авіньёнскія дзяўчыны», «Спячыя сяляне» Пікаса, «Сталасць памяці» Далі, «Птушка ў прасторы» Брынкушы і іншае.
Дзе: artist.gives [16]
Калі: 12 мая, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Дзе: Мілавідская СШ [17]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Дзе: YouTube-канал «Тэатр юнага гледача» [18]
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
З гісторыі, якую можна асягнуць досведам і розумам, драматург Аляксей Дудараў узяў для сваёй п’есы нешматлікія сюжэты ды імёны. Найперш – імёны Уладзіміра, князя Наўгародскага, Рагнеды, князёўны Полацкай ды Рагвалода, яе ўладарнага бацькі. Іх дачыненні вызначылі цэлую гістарычную эпоху і своеасабліва адбіліся ў люстэрку нашага спектакля. Перадусім – надзвычайным каханнем, якое апанавала нашых маладых герояў. Такое каханне і ў жыцці, і ў літаратуры часта суправаджае шараговае падступства (каварства) і здрада, а падступнікам ды здраднікам часцяком выпадае зайздросная роля ўлюбёнцаў лёсу. Толькі лёс надта пераменлівы…
З лёгкай рукі драматурга Уладзімір, вырашаючы ў спектаклі лёс палачанкі, Полацка ды нашай радзімы, таксама падначаліўся свайму лёсу – летапіснаму. Горад, у якім валадарыў Рагвалод, каханне горкай славай агарнула…
Але не варта забывацца, што наш спектакль – усяго толькі фантазія на гістарычную тэму. Праўда, гэтая гісторыя – наша з вамі спадчына, якую хацелася б і ведаць, і разумець.
Прэм’ера адбылася 29 студзеня 2000 года.
Больш падзей глядзіце па спасылцы [19].
/Афіша дапаўняецца/
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://www.youtube.com/channel/UCQ8gRoFKX-VZax5RWqVtrTw/featured
[3] https://music.yandex.ru/artist/5052937
[4] https://artsandculture.google.com/streetview/_/TwED7nyNxm_hxg
[5] https://www.theatrehd.ru/ru/minsk/play
[6] https://www.instagram.com/p/B_zd1jiHs7O/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[7] http://nochmuzeev.by/
[8] http://www.zviazda.by/be/news/20200511/1589212429-mizhnarodnaya-akcyya-noch-muzeyau-2020-proydze-realnay-dzeyay-i-anlayn
[9] http://glubmusej.by
[10] https://artsandculture.google.com/partner/palace-of-versailles
[11] https://www.youtube.com/channel/UCD3cRdaHIGR5SjaU4-CLX9A
[12] https://vk.com/velopouchesby
[13] https://voka.tv/series/svoi-stendap-razgony/svoi-stendap-razgony/seriya-1-0a2f0f2f-0413-4646-84ae-d643293f0170?fbclid=IwAR2SjzXiBBq7Lrz5juSGzblahvszOnDjFqeSyiruBXX6ZDXgXULnE__Wf38
[14] https://www.moma.org/collection/
[15] https://artsandculture.google.com/partner/moma-the-museum-of-modern-art
[16] https://artist.gives/concert?c=palina-2020-04-30-21-00
[17] https://www.youtube.com/watch?v=7Uwu7sXhCVI
[18] https://www.youtube.com/watch?v=2neRq8Q9FFs
[19] http://www.zviazda.by/be/news/20200422/1587558887-raim-paglyadzec
[20] https://zviazda.by/be/tags/raim-paglyadzec
[21] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[22] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[23] https://zviazda.by/be/tags/anlayn
[24] https://zviazda.by/be/tags/samaizalyacyya