У красавіку 2020 года Міжнародны фонд “Aflatoun International” падрыхтаваў агляд розных падыходаў да арганізацыі навучання дзяцей ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з COVID-19. У ім таксама прадстаўлены найлепшыя інавацыйныя падыходы да дыстанцыйнага навучання дзяцей. Сярод іх - валанцёрскі адукацыйны анлайн-праект БДПУ “Будучыя педагогі – дзецям”.
Міжнародны фонд “Aflatoun International” займаецца пытаннямі сацыяльнай і фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад трох да дваццаці пяці гадоў. Ім распрацаваны адукацыйныя праграмы, якія рэалізуюцца ў больш чым 100 краінах свету. Фонд супрацоўнічае з 300 партнёрскімі і ўрадавымі арганізацыямі.
Больш падрабязна з аглядам, падрыхтаваным Міжнародным фондам “Aflatoun International”, можна азнаёміцца тут [1].
Валанцёрскі адукацыйны анлайн-праект “Будучыя педагогі – дзецям” быў запушчаны ў БДПУ 13 красавіка. Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што студэнты старшых курсаў універсітэта, а таксама навучэнцы педагагічных класаў праводзяць анлайн-урокі па вучэбных прадметах для школьнікаў з 1 па 11 клас. Транслююцца заняткі на афіцыйным YouTube-канале БДПУ. Там жа размяшчаюцца іх запісы.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: твгород.рф
Спасылкі
[1] https://www.aflatoun.org/wp-content/uploads/2020/04/COVID-19-Results-April-2020-2.pdf?utm_source=Network+List+%28english+mail%29&utm_campaign=f26e8220ae-EMAIL_CAMPAIGN_2020_04_21_02_56&utm_medium=email&utm_term=0_cb0fd1bffb-f26e8220ae-407331149
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[3] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-praekt