Шэсць з дзевяці пацыентаў з COVID-19 пасля пералівання плазмы людзей, якя ачунялі, пайшлі на папраўку, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка пасля наведвання РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, перадае [1] БЕЛТА.
"У нас ёсць хоць і невялікая, але станоўчая практыка. Па дадзеных на ўчора, дзевяці пацыентам мы ўвялі плазму людзей, якія ачунялі, і шэсць з іх сапраўды пайшлі на папраўку", - сказаў Ігар Петрышэнка. Антыцелы супраць віруса, якія ўтварыліся ў крыві донараў у выніку перанесенай інфекцыі, дапамагаюць спраўляцца з хваробай іншым пацыентам, у якіх хвароба працякае ў цяжкай і сярэднецяжкай форме.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка на нарадзе [2] аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі падкрэсліў, што людзі, якія перахварэлі гэтай хваробай, могуць дапамагчы ў лячэнні іншых. "Гэта наш "залаты фонд", гэта людзі, у якіх мы бярэм кроў, робім плазму і лечым людзей. Людзям, якія перахварэлі, трэба ганарыцца, што яны выстаялі, а не баяцца, што пра іх штосьці скажуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Па словах Ігара Петрышэнкі, гэта абсалютна здаровыя людзі, ім двойчы трэба сказаць дзякуй: за тое, што справіліся з хваробай і што па сваёй ініцыятыве прыйшлі здаць плазму, каб дапамагчы іншым.
У Беларусі функцыянуе цэласная сістэма донарства, краіна цалкам задавальняе свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах. Ідзе пастаяннае абсталяванне лабараторый.
Дырэктар РНПЦ Фёдар Карпенка далажыў віцэ-прэм'еру, што ў Беларусі функцыянуе цэласная сістэма донарства, краіна цалкам задавальняе свае патрэбы ў крыві і яе кампанентах, паведамляе [3] Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Ідзе пастаяннае абсталяванне лабараторый. "Усе пытанні падрыхтоўкі да сітуацыі, нарыхтоўкі плазмы крыві ачунялых ад COVID-19 былі прадуманы загадзя. Прымяненне плазмы крыві перахварэлых разглядаецца як адзін з варыянтаў лячэння хворых. Канчатковых дадзеных па гэтым пытанні няма. Але мы, як і многія іншыя краіны свету вырашылі выпрабаваць гэтую методыку", - сказаў ён.
Прэв'ю: jnj.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/shest-iz-devjati-patsientov-s-covid-19-posle-perelivanija-donorskoj-plazmy-poshli-na-popravku-388545-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200423/1587627955-syonnya-u-prezidenta-adbudzecca-vyalikaya-narada-pa-ekanomicy-i
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/donar
[6] https://zviazda.by/be/tags/igar-petryshenka-0